А тут я буду умирать от умиления, слушая и читая белорусский. Вот, например, современный белорусский поэт Андрэй Хадановіч.
Беларускі мужчына
видеоА вот
эту вещь нам сегодня на паре читали. Сначала на польском, потом на белорусском. Умир, просто умир от умиления. Последние строчки - это что-то с чем-то вообще
текстМаленькія кінатэатры,
бальзам засмучаным душам!
Рады абабітыя мягкім
чырвоным, як сэрца, плюшам.
Хоць на дварэ яшчэ сьветла,
вецер лямпу калыша
і запрашае ветла
добрая вестка – афіша.
Гоман стаіць нецьвярозы
ў электрычным сьвятле;
прадаюць папяросы,
карамелькі, суфле.
І месяц па трэцяй квадры
нам рукі працягвае сам.
Маленькія кінатэатры,
засмучаным душам бальзам!
Красуня з драўлянай касы
нясе чарадзейства ў масы.
Купляеш білет і ўваходзіш,
а зь цемры – пяе кіно:
у шолаху кіна-пальмы
пакрочым у кіна-даль мы,
туды, дзе ў срэбраным дыме
чужое жыцьцё відно.
Сюды, шукаючы схову,
у зьліву і завіруху –
і не казаць ані слова,
і не рабіць ані руху.
Гаючы прамень, ён варты
пакут у зраненым сэрцы.
І дрэмлеш у кінатэатры,
як валянцінка ў канвэрце:
“Ці кахаеш мяне хоць крышку?
Знаеш, цяжка спаць на самоце.
На якім сустрэнемся мосьце?
Цалую,
твой Плюшавы Мішка”.
І выходзіш зачараваным
кінэматографаманам,
брыдзеш супраць ветру ўскраінай
і згадваеш сынэма:
маленькія кіназалі,
дзе хэпі-энд у фінале
для ўсіх, каму не сказалі,
што хэпі-энду няма. и еще один текстпа пояс у джынсах брыдзеш супраць плыні шашы
твае непужаныя думкі як іншаходцы ў прэрыі
і стэрэа-скавышы як госці на свяце душы
новаю аранжыроўкай гудуць у плэеры
аблокі ўгары няспынныя як аўто
між пятым і трыццаць пятым агораным кіламетрам
не спыніш нікога й цябе не спыніць ніхто
і першы сустрэчны акажацца проста ветрам
будуеш замкі з паветра і першы блін
выходзіць нечым сярэднім між бібліятэкай і вежай
на гэтым свеце так многа кніг і цаглін
а ты з усіх акадэмій не скончыў нават мядзведжай
і можна згубіцца ў трох дарожных слупох
і ў думках так ціха — чуваць як робіцца муха
сланом і ты так доўга ў дарозе што Бог
здаецца сузор’ем Вялікага Віні-ПухаСижу, читаю его стихи. Вслух. Это прекрасный, прекрасный язык
вот эта тоже
Прослушать или скачать Naka Бяжы бесплатно на Простоплеер
правда они на русском